О нас
Воспитательная работа
Учебно-методическая работа
Достижения
Питание
Выпускникам
Одно Окно
 

212004 г. Могилев, ул. Автозаводская, д. 3. тел.: 73-62-57
e-mail: mogilev_school7@tut.by

Безопасный маршрут в школу

Нормативные документы Министерства образования

 

Мы рады Вас приветствовать на официальном сайте ГУО "Средняя школа №7"

 



Скарбы роднай мовы







Інфармацыя аб выкананні пунктаў Плана мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па святкаванні 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г. Магілёва” на IІI квартал 2017 года Читать далее




Верасень
105-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка
90-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча
95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка
110-годдзе з дня нараджэння Сяргея Дзяргая

Кастрычнік
85-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава

Лістапад
135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа
130-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага
80-годдзе з дня нараджэння Валянціна Лукшы

Снежань
70-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава
95-годдзе з дня нараджэння Алены Васілевіч

Студзень
80-годдзе з дня нараджэння Дануты Бічэль

Люты
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага
210-годдзе з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
150-годдзе з дня нараджэння Каруся Каганца

Сакавік
100-годдзе з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча
100-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы
65-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева
70-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова

Красавік
75-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы

Май
135-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра
70-годдзе з дня нараджэння Святланы Алексіевіч
85-годдзе з дня нараджэння Юрася Свіркі
80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны


"135 год гучаць для нас словы Коласа"

Чарговы беларускамоўны чацвер 16 лістапада 2017 года ў сёмай школе быў прысвечаны юбілею вялікага песьняра беларускага народа Якуба Коласа. Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы супрацоўнікаў дзіцячай бібліятэкі-філіялу імя А.С. Пушкіна і бібліятэкі-філіялу №1 імя Я.Коласа. Для старшакласнікаў прагучалі вершы Якуба Коласа, былі прапанаваны відеафільмы і выстава кніг.


"Павышэнне якасці ведаў вучняў па навучальным прадмеце "Беларуская мова"

31 кастрычніка на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №7 г. Магілёва” прайшло пасяджэнне ў межах пастаянна дзеючага семінара на тэму: "Павышэнне якасці ведаў вучняў па навучальным прадмеце "Беларуская мова". У ходзе сустрэчы былі заслуханы выступленні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №7 г. Магілёва" Жылянковай Алены Уладзіміраўны і Мудрагелавай Алены Уладзіміраўны. Яны вызначылі эфектыўныя прыёмы фарміравання і развіцця пазнаваўчай зацікаўленасці вучняў і іх здольнасцей. Пра сістэму працы настаўнікаў па павышэнні якасці ведаў пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры паведаміла настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №6 г. Магілёва" Пратасава Таццяна Мікалаеўна. (чытаць)




"З Несцеркам па родным краі"

19 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №7 г.Магілёва"" ў рамках адзінага дня беларускай мовы прайшло пазакласнае мерапрыемства для вучняў 11 “А” класа "З Несцеркам па родным краі". Мерапрыемства праходзіла ў форме гульні-віктарыны. Вучні не толькі адказвалі на пытанні аб родным краі, але і адгадвалі шыфраванкі, шарады. (чытаць)




Незвычайны перапынак

12 кастрычніка ў вучняў 1 “А” класа прайшоў незвычайны беларускамоўны перапынак. Вучням неабходна было адгадаць загадкі і знайсці адказ са слоў, якія былі прапанаваны на дошцы. Усе з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у першым у іх жыцці беларускамоўным перапынку! Мы спадзяёмся, што такія перапынкі стануць звычнымі для нашых вучняў!




Віншуем з днём настаўніка!

28 верасня вучні школы віншавалі любімых настаўнікаў з надыходзячым святам. Раніцай актывісты падарылі сваім настаўнікам самаробныя віншавальныя паштоўкі і запрасілі іх на святочны канцэрт.




Да свята 500-годдзя кнігадрукавання

Вельмі спадабалася свята, прысвечанае 500-годдзю кнігадрукавання вучням 4 "А" і 4 "Б" класаў. Яны адчувалі сябе жыхарамі старажытнага Полацку. А потым, пры дапамозе работнікаў кінатэатра “Космас” і фільма “Францыск Скарына”, сталі сведкамі таго часу, калі працаваў першадрукар над выданнем сваіх кніг.




Дзень ветлівых слоў

21 верасня актывістамі школы была арганізавана акцыя “Нашай мовы ветлівыя словы”. Удзельнікам было прапанавана напісаць некалькі ветлівых слоў на роднай мове. Асаблівы поспех акцыя мела ў вучняў малодшых класаў і іх бацьоў.




Дзень беларускага пісьменства

Першы тыдзень новага навучальнага года пачаўся са святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
2 верасня вучні школы сабраліся ў школе для правядзення святочнай віктарыны. Вучні здзейснілі завочнае падарожжа па сталіцах ДНЯ ПІСЬМЕНСТВА, атрымалі сімвалічныя падарункі і добрыя эмоцыі


ГУО "Средняя школа №7"